Артыкулы: Казлоўскі (Козловский) Канстанцін Яўгенавіч
Казлоўскі (Козловский) Канстанцін Яўгенавіч (?—1874 або 1875), расійскі археограф, гісторык. Працаваў у архіве Мін-ва замежных спраў у Маскве. У 1866—73 часовы памочнік архіварыуса Кіеўскага цэнтр. архіва стараж. актаў. З 1868 чл. Часовай камісіі для разгляду стараж. актаў у Кіеве. Займаўся апісаннем актавых кніг. Выдаў вопісы дакументаў актавых кніг жытомірскага гродскага суда № 9 за 1590—1644 (1872) і № 10 за 1605—06 (1878, з Г.В.Данцовым). У 1868 разам з У.Б.Антановічам падрыхтаваў зборнік «Граматы вялікіх князёў літоўскіх з 1390 да 1569 г.» («Грамоты великих князей литовских с 1390 по 1569 г.», Кіеў, 1868), дзе змешчаны 64 дакументы. Падбіраў акты для выдання «Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі».
Творы:
Подложные документы и фальшивые дворяне в Юго-Западном крае // Киевлянин. 1868. № 96, 97, 99, 100;
Судьба малороссийского крестьянства XVII—XVIII в. Киев, 1871; События на Волыни в 1789 году. Киев, 1871.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне