Артыкулы: Казлоўскі Павел Рыгоравiч

Казлоўскі Павел Рыгоравiч [3(16).12.1911, Санкт-Пецярбург—19.12.1996], беларускi гiсторык. Д-р гiст. навук (1974). Скончыў БДУ (1960). Да 1941 вучыўся ў Вiленскiм ун-це, працаваў рэпетытарам i сакратаром у адваката ў Вiльнi. У Вял. Айч. вайну ў партызанах у Вiлейскай вобл. З 1944 у Пракуратуры БССР, у 1957—86 у Iн-це гiсторыi АН БССР. Даследаваў гiсторыю сельскай гаспадаркi i сялянства Беларусi 17—18 ст. Аўтар прац па крынiцазнаўстве i дэмаграфii бел. вёскi. Член аўтарскага калектыву «Гiсторыi Беларускай ССР» (т. 1, Мінск, 1972), адзiн з рэдактараў i складальнiкаў серыi зборнiкаў дакументаў «Iнвентары магнацкiх уладанняў Беларусi XVII—XVIII стст.». Адзначыў высокую культуру гаспадарання на бел. вёсцы ў 17—18 ст., якая не саступала ўзроўню суседнiх краiн. Аспрэчваў памылковыя i тэндэнцыйныя меркаваннi аб заняпадзе сельскай гаспадаркi Беларусi напярэдаднi далучэння бел. зямель да Рас. iмперыi. Адзiн з перакладчыкаў на бел. мову кнігі «Лiтоўская гаспадыня» Г.Цюндзявіцкай (Мінск, 1993).

Творы:

Крестьяне Белоруссии во второй половине XVII—XVIII в. Мн., 1969;

Опыт ведения сельского хозяйства Белоруссии второй половины XVIIІ в., отраженный в инструкциях и распоряжениях магнатов // Из исторического опыта сельского хозяйства СССР. М., 1969;

Struktura własności ziemskiej i faktycznego posiadania ziemi w zachodniej i środkowej Białorusi w drugiej połowie XVIII w. // Roczniki dziejów społecznych i gospodarczych. Poznań, 1972. T. 33;

Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974;

Мелиорация Полесья в досоветский период // Проблемы Полесья. Мн., 1978. Вып. 5;

Отраслевая структура сельского хозяйства в поместьях Белоруссии во второй половине XVIII в. // Проблемы аграрной истории (с древнейших времен до XVIII в.). Мн., 1978. Ч. 1;

Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII—первой половине XIX в. Мн., 1982;

Пусть знают и помнят потомки: Браславщина в 1941—1944 гг. Мн., 1994 (з П.Я.Сырамахам).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.