Артыкулы: каймíнцы
каймíнцы, катэгорыя феадальна-залежных сялян у Літве ў 13—16 ст. У прыгон траплялі шляхам эканам. падпарадкавання. Мелі ўласную гаспадарку, але не былі землеўладальнікамі, карысталіся падворнымі надзеламі і былі асабіста залежныя ад пана. Ад чэлядзі нявольнай адрозніваліся тым, што павіннасці неслі не ад членаў сям’і паасобку, а ад гаспадаркі ў цэлым, таму К. паасобку не прадаваліся і не купляліся. Пасля валочнай памеры сярэдзіны 16 ст. зліліся з асн. масай феадальна-залежнага насельніцтва.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне