Артыкулы: каланыя
каланыя (ад цюрск. калан — падушны падатак), катэгорыя цяглых слуг на Украіне ў 15—16 ст. Былі людзьмі несвабоднымі, але вышэйшымі па статусе за рабоў: мелі права сведчыць у судзе, заключаць некаторыя грамадзянскія здзелкі, весці працэсы па маёмасных справах праз упаўнаважаных. За выкананне службы карысталіся надзелам зямлі, першапачаткова без выплаты падаткаў. У 16 ст. былі абавязаны плаціць падымны і інш. падаткі, выконвалі замкавую службу.
Літаратура:
Клепатский П.Г. Очерки по истории Киевской земли. Т. 1. Литовский период. Одесса, 1912. С. 528—531.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне