Артыкулы: Камеданус (Рамеданус) Мікалай

Камеданус (Рамеданус) Мікалай (?—1434), дзеяч каталіцкай царквы. Паходзіў з Польшчы. Месца атрымання адукацыі невядома, не меў навуковай ступені, але ведаў жамойцкую мову. Пробашч троцкі, відаць, быў сакратаром вял. князя літоўскага Вітаўта. У 1422 прызначаны Ягайлам і Вітаўтам на пасаду біскупа жамойцкага, зацверджаны рымскім папам у 1423 і паўторна ў 1425, кансекраваны ў 2-й пал. 1427—1-й пал. 1428. Некаторыя гісторыкі атаясамлівалі К. з віленскім біскупам Мікалаем Дзержкавічам.

Літаратура:

Błaszczyk G. Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: Ustrój. Poznań, 1993.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.