Артыкулы: алюмнат

алюмнат (папская семінарыя, папскі калегіум) — спецыяльная навучальная ўстанова езуітаў па падрыхтоўцы святароў для місіянерскай працы сярод пратэстантаў і праваслаўных. Заснаваны па ініцятыве рымскага папы Рыгора ХІІІ. Сярод іх былі алюмнаты ў Грацы (1573), Вене (1574), Празе (1575), Оламаўцы (1578), Браневе (1578) і інш. Алюмнаты ўтрымліваліся за кошт папы і падпарадкоўваліся Кангрэгацыі прапаганды веры. Тэрмі навучання — 4—5 гадоў. Праграма прадугледжвала вывучэнне шырокага кола гуманітарных дысцыплін, філасофіі, тэалогіі. Выпускнікі алюмнатаў не былі абавязаны прымаць святарства, маглі парводзіць каталіцкую палітыку і ў свецкім стане. У ВКЛ па ініцыятыве Антоніа Пасевіна алюмнат заснаваны ў Вільні на падставе брэве папы Рыгора ХІІІ ад 5.2.1583. (гл. Віленскі алюмнат).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.