Артыкулы: Аляксандра
Аляксандра (каля 1370—19.6.1434) — княгіня мазавецкая, жонка князя Земавіта IV.
Малодшая дачка вялікага князя літоўскага Альгерда і яго жонкі Ульяны Аляксандраўны. Шлюбу Аляксандры папярэднічала дамова 1385 караля польскага Ягайлы з Земавітам аб тым, што апошні не будзе прэтэндаваць на польскую карону і верне захопленыя раней каронныя землі, за што меў атрымаць ад Ягайлы некаторыя рускія землі. Дадатковай гарантыяй дагавора быў шлюб Аляксандры з Земавітам у лютым 1387. Дзякуючы шлюбу, Ягайла заховаўваў прыязныя адносіны з дваром мазавецкіх князёў. Ён добра ставіўся да Аляксандры, імкнуўся забяспечыць яе дзецям трывалае становішча. Аляксандра вызначалася дабрачыннасцю, падтрымлівала Кракаўскі ўніверсітэт, за што была ўключана ў спіс яго ганаровых навучэнцаў.
Аўдавела ў 1425 (або 1426), мела шматлікіх нашчадкаў, у т.л. сыноў Земавіта V (князь раўскі, гастынінскі, сахачаўскі), Аляксандра (бікуп трыдэнцкі, патрыярх аквілейскі), Казіміра ІІ (князь белзскі), Трайдзеня ІІ (князь мазавецкі), Уладзіслава І (князь плоцкі), дачок Ядвігу (жонка венгерскага барона Яна з Гары), Цымбарку (жонка герцага Эрнста Жалезнага Габсбурга), Яўфімію / Офку (жонка цешынскага князя Баляслава І), Амелію / Эмілію (жонка цюрынгскага ландграфа Вільгельма ІІ Багатага), Ганну, Марыю (жонка столпскага / паморскага князя Багуслава ІХ), Кацярыну (жонка літоўскага князя Міхаіла Жыгімонтавіча), Аляксандру.
Падрабязнасці:
Tęgowski Jan. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław: Wydawnictwo Historyczne, 1999. (Biblioteka Genealogiczna. Tom 2). 320 s.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


