Артыкулы: Карпінскі Іларыён

Карпінскі Іларыён (?—да 1765), географ. Базыльянін. Пасмяротна ў Вільні ў 1766 яго брат (таксама базыльянін) Нікадзім выдаў вялізную працу К. «Геаграфічны лексікон для грунтоўнага разумення газет і гісторыі з розных аўтараў сабраны, перакладзены і напісаны» («Lexykon geograficzny dla gruntownego pojęcia gazet i historii z różnych awtorów zebrany, przetłumaczony i napisany») — першы ў ВКЛ і Польшчы геаграфічны слоўнік, які вызначаў фізіка-геаграфічныя аб’екты, краіны, населеныя пункты, утрымліваў гіст. інфармацыю. Пры апісанні населеных пунктаў К. адзначаў наяўнасць культавых будынкаў, рэлігійныя адносіны. Хоць К. быў прыхільнікам геацэнтрызму, яго кніга адыграла значную ролю ў распаўсюджанні ў ВКЛ навук. ведаў пра Зямлю. Упершыню ў «Геаграфічным лексіконе» прыведзена размяшчэнне Белай, Чорнай і Чырвонай Русі амаль у тым выглядзе, які замацаваўся ў 19 ст. (Белая — усх. ваяводствы ВКЛ, Чорная — Новагародскае і Менскае ваяв., Чырвоная — Украіна).

Літаратура:

Decyk W. Leksykon geograficzny Hilariona Karpińskiego (Wilno, 1766) jako przedmiot badań historyczno-językoznawczych: Zarys problematyki // Prace filologiczne. Warszawa, 2002. T. 47.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.