Артыкулы: Карытынскі Ануфрый Тамаш

Карытынскі Ануфрый Тамаш (14.12.1719, Мазовія—студз. 1770), дзеяч каталіцкай царквы, паэт, перакладчык. У 1735 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію, выкладаў паэтыку ў Гародні (1744—45). У 1745 выйшаў з ордэна. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. У 1751—52 жыў у Крыстынаполю ў Францішка Салезія Патоцкага, потым у Боцьках у Караля Юзафа Сапегі. З 1754 сакратар Гераніма Фларыяна Радзівіла ў Белай і Слуцку. Пасля яго смерці ў 1760 жыў у Марціна Матушэвіча ў Ратне. З 1761 пры двары кракаўскага біскупа Каэтана Солтыка. З 1764 сакратар белзскага ваяводы Цэтнера. Аўтар паэмы «Алькеніцкая бітва» (напісана ў 1760, часткова выдадзена ў 1841, цалкам — у 1843), вершаў у гонар сваіх апекуноў Аляксандра Аўгуста, Адама і Ізабелы Чартарыйскіх, Андрэя Замойскага. Магчыма, з’яляецца аўтарам «Трэнаў над смерцю князя Гераніма Фларыяна Радзівіла» («Trenynad śmiercią Xcia Hieronima Floriana Radziwiłła», Вільня, 1766). Набыў вядомасць як перакладчык Гарацыя.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.