Артыкулы: Аляксінскі Францішак Ксаверый
Аляксінскі Францішак Ксаверый (1758, в. Андронаў, Кобрынскі пав.—1826), мастак-мініяцюрыст. Вучыўся ў Вільні. Паступіў на службу ў полк пешай гвардыі ВКЛ, атрымаў чын паручніка. Па справах службы часта бываў у Каралеўскім замку ў Варшаве, дзя яго артыстычныя здольнасці прыкмеціў кароль польскі і вял. князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. А. быў накіраваны на вучобу да Францішка Смуглевіча, пасля да прыдворнага каралеўскага мініяцюрыста Вінцэнта Лясё, пад кіраўніцтвам каторага выконваў мініяцюры для табакерак, персняў і медальёнаў. З 1790-х г. працаваў самастойна. У 1793 пакінуў вайсковую службу і пасяліўся ў Вільні. З 1814 у Варшаве, знаходзіўся на цывільнай службе. У 1823 прадставіў на Варшаўскай выстаўцы 2 партрэты і мініяцюру. Вядомыя мініяцюры А. — партрэты Тадэвуша Касцюшкі, Юзафа Панятоўскага, Яна Генрыка Дамброўскага, Іахіма Храптовіча, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Юльяна Нямцэвіча і інш.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


