Артыкулы: Аляхновіч Міхал

Аляхновіч Міхал (28.9.1746, Жамойць—5.4.1782), прававед, педагог. У 1764 у Расейнах уступіў у ордэн піяраў. Вучыўся і выкладаў у піярскіх калегіумах у Любяшове (яго прэфект у 1773—75), Вільні і Шчучыне. Вывучаў права ў Гал. школе ВКЛ, дзе пасля атрымання доктарскай ступені прызначаны Адукацыйнай камісіяй у ліст. 1781 прафесарам новазаснаванай кафедры айч. права і судовага працэсу ВКЛ. Чл. масонскай ложы «Храм мудрасці». Аўтар акалічнасных вершаў.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.