Артыкулы: Кіеўская праваслаўная мітрапаліцкая епархія

Кіеўская праваслаўная мітрапаліцкая епархія, адм.-тэр. адзінка праваслаўнай царквы. Падпарадкоўвалася непасрэдна кіеўскаму мітрапаліту. Самая вял. епархія Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі. У канцы 16 ст. ўключала Кіеўскае, Новагародскае, Менскае, Віленскае, Троцкае ваяводствы, Жамойць. Да 13 ст. епархія ахоплівала, відаць, толькі Кіеўскае княства. Далучэнне ў яе склад Менска, Новагародка, Гародні і Вільні адбылося, магчыма, у 2-й пал. 15 ст. ў сувязі са скасаваннем Літоўскай мітраполіі (відаць, гэтыя гарады ў пач. 14 ст. былі вылучаны ў асобную епархію для забеспячэння літоўскіх мітрапалітаў). Пасля Берасцейскай уніі 1596 яна стала Кіеўскай грэка-каталіцкай мітрапаліцкай епархіяй. Адроджана ў 1-й пал. 17 ст. У 17—18 ст. непасрэдна ахоплівала ўсю тэрыторыю ВКЛ за выключэннем абшару Магілёўскай праваслаўнай епархіі, на З даходзіла да Яблачынскага манастыра, гарадоў Дарагічын і Бельск, на ПнЗ — да Вільні і Трокаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 на частцы тэрыторыі К.п.м.е. створана Мінская праваслаўная епархія, якая пасля 1795 пашырана на астатнія землі былога ВКЛ.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.