Артыкулы: Кіпа (Kipa) Эміль

Кіпа (Kipa) Эміль (17.3.1886, Львоў—5.1.1958), польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1947), праф. (1954). Скончыў Львоўскі ун-т (1910). У 1919—39 і з 1945 супрацоўнік Мін-ва замежных спраў Польшчы, выкладаў у Школе палітычных навук, Гал. гандлёвай школе, Вольным ун-це ў Варшаве. У час нямецкай акупацыі ў Варшаўскай гар. управе, быў звязаны з Арміяй Краёвай. Пасля вайны выкладаў у Пазнанскім і Варшаўскім ун-тах. Вывучаў гісторыю Рэчы Паспалітай, Польшчы перыяду асветніцтва і напалеонаўскіх войнаў, масонства, дзейнасць Я.Ясінскага, Т.Касцюшкі, Г.Калантая. Удзельнічаў у выданні «Актаў паўстання Касцюшкі», мемуараў Ю.Нямцэвіча.

Творы:

Fryderyk Gentz a Polska, 1794—1831. Kraków; Warszawa, 1911;

Ks. Hugo Kołłątaj. Lwów, 1912;

Studia i szkice historyczne. Wrocław; Warszawa, 1959 (змешчана бібліяграфія прац К.).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.