Артыкулы: Амвросій Юшкевіч

Амвросій Юшкевіч [Яскевіч; 1690—17(28).5.1745], дзеяч праваслаўнай царквы. Нарадзіўся на Украіне ці на Беларусі. Вучыўся ў «польскай школе», у пачатку 18 ст. паступіў у Кіева-Магілянскі калегіум. Пасля заканчэння вучобы (1723) паслушнік Кіеўскага Пустына-Мікольскага манастыра, дзе ў 1725 прыняў манаства. З 1727 выкладаў у Кіева-Магілянскім калегіуме. З 1731 настаяцель Віленскага Святадухаўскага манастыра. У 1732 пацярпеў ад урадавых войск, якія ахапілі манастыр і збілі А. У 1733 прыязджаў у Маскву, дзе атрымаў ад Сінода жалаваную грамату і гаршовую дапамогу (200 рублёў). 10(21).6.1734 «за утеснения от Польши» А. выкліканы ў Пецярбург, дзе прызначаны архімандрытам Маскоўскага Сіманава манастыра, хутка пераведзены настаяцелем Іпацьеўскага манастыра. З 1734 член Сінода. З 1736 епіскап валагодскі і белазерскі, з 1740 наўгародскі і вялікалуцкі (з 1740 архіепіскап). Рэфармаваў Валагодскую духоўную семінарыю, куды запрасіў выкладаць выпускнікоў Кіева-Магілянскага калегіума. У Волагду запрасіў мастакоў з Беларусі, у т.л. М.К.Іскрыцкага. Ператварыў Наўгародскую школу Феафана Пракаповіча ў духоўную семінарыю, куды таксама запрасіў выкладчыкаў з Кіева. У 1742 і 1744 прыдворны прапаведнік. Прапаноўваў імператрыцы Лізавеце Пятроўне аднавіць патрыяршаства, выступаў супарць секулярызацыі духоўных уладанняў.

Літаратура:

Григорьева И.Л., Салоников Н.В. Новгородская «академия»: К истории учебных заведений Новгорода XVIII в. // Новгородский сборник. СПб., 2008. Вып. 11(21).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.