Артыкулы: Ананія

Ананія (2-я пал. 15—1-я пал. 16 ст.), першы вядомы беларускі разьбяр па дрэве. Стварыў для пінскага, клецкага і рагачоўскага кн. Ф.І.Яраславіча (гл. ў арт. Яраславічы) некалькі разных драўляных абразкоў. Адзін з іх «Прамудрасць стварыла сабе храм» у 19 ст. знаходзіўся ў калекцыі графа Бланжы ў Парыжы . У Рус. музеі ў С.-Пецярбургу захоўваюцца 2 разныя мініяцюры А.: «Прамудрасць стварыла сабе храм» ( тоесная абразку з калекцыі Бланжы) і 4-часткавы абразок «Святы». Абразкі выкананы з цёмнага, цвёрдага дрэва. На абразку «Святы» надпісы, што ён падараваны кн. Яраславічам Фёдару Іванавічу Шчэпіну (дакладна: Фёдар Пятровіч Шчэпа — набліжаны баярын кн. Яраславіча, меў маёнткі каля Пінска і Клецка, упамінаецца ў 1503—28) і «Робілъ попъ Ананиа». А., відаць, быў святаром у адным з гарадоў паўд. Беларусі.

Літаратура:

Уваров А.С. Резная икона: «Премудрость созда себе дом», принадлежавшая Пинскому князю Феодору Ивановичу Ярославичу, 1499—1522 // Уваров А.С. Сборник мелких трудов. М., 1910. Т. 1;

Плешанова И.И. Два резных деревянных образка в собрании Русского музея // Памятники культуры: Новые открытия. 1979. Л., 1980.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.