Артыкулы: Копці

Копці — шляхецкі род герба «Роля» («Крое») змененая.

Родапачынальнiк Копаць у 1447—1453 служыў «рускiм» пiсарам ў вяялікага князя Казiмiра. У 15 ст. род падзялiўся на смаленскую i вiцебскую лініі. Браты Васiль i Iван Iванавiчы Копці валодалi дзедзiчнымi маёнткамi Рослаўскае i Аргошчынскае. Казiмiр падараваў iм маёнтак Шумяцiчы ў Смаленскiм пав. (падараванне пацвердзiў у 1501 вялікі князь Аляксандр баярыну Сiдару Васiлевiчу). Васіль Іванавіч упамінаецца як каралеўскі дваранін у 1511. Сынам Iвана Iванавiча Юрыю i Мiхаiлу вялікі князь Жыгiмонт Стары даў 30 людзей i 8 ненаселеных вёсак у Браслаўскiм пав. Мiхаiл са смаленскiх уладанняў у пачатку 16 ст. ставiў у войска ВКЛ 3 коннiкаў i ў 1528 — 38 коннiкаў.

Найбольш вядомыя:

Сiдар Васiлевiч Копаць (Копаць Васiлевiч; ?—да 30.5.1531), сын Васiля Iванавiча. 17.7.1501 упамінаецца як смаленскі баярын. З 1506 служыў у велiкакняжацкай канцылярыi Аляксандра i Жыгiмонта Старога як «рускi» пiсар, у 1524 — у канцылярыi каралевы Боны Сфорца, з 1520 адначасова маршалак гаспадарскi; намеснiк (дзяржаўца) жыжмарскi ў 1510 і 1514, перавальскi ў 1516, 1518, 1520, 1526, дзяржаўца меднiцкi ў 1526, 1527, потым дарсунішскі. Атрымаў ад Аляксандра шматлiкiя зямельныя падараваннi. Са сваіх маёнткаў у 1528 ставiў у войска 28 коннiкаў. Жонка — княжна Марыя Канстанцінаўна Крошынская, іх сыны: Фёдар, Іван, Васіль.

Іван Копаць (Іван Копцьевіч) (?—1.2.1563), сын Сідара Васілевіча Копаця. Жонка — княжна Марына Львоўна Палубінская (яе 2-і муж — цівун віленскі Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч), дачка — Марына. Пакінуў тастамент (АВАК. 17. С. 433—435).

Васіль Копаць (Васіль Копцевіч) (?—?), сын Сідара Васілевіча Копаця. Вёў судовую справу за спадчыну брата Івана (Метрыка ВКЛ. Кн. зап. 44. № 106).

Богуш (?—1611), сын Барыса. Ротмiстр каралеўскi ў 1564, браслаўскi пiсар земскi ў 1578, паборца ў 1580, падкаморы ў 1590, маршалак у 1597.

Лукаш Васiлевiч (?—1621), берасцейскi падкаморы ў 1612, кашталян з 1615.

Васiль Васiлевiч (?—лют. 1636), падкаморы берасцейскi, з 1626 кашталян новагародскi.

Ян Караль (?—1.5.1681), сын Васiля Васiлевiча. У 1630—1640-я г. вучыўся ў Навадворскай акадэмii ў Кракаве, Кракаўскай акадэмii, Падуанскiм універсітэце. Пасол на соймы 1648, 1650, 1653. Стараста берасцейскi ў 1652—1665 i 1670—1680. Чашнiк ВКЛ у 1656—1658, падстолi ВКЛ у 1658, ваявода полацкi з 1658. У палiтычнай дзейнасцi цесна звязаны з ваяводам вiленскiм i вялікім гетманам ВКЛ Паўлам Янам Сапегам, нясвiжскiм ардынатам М.К.Радзiвiлам. У 1664—1665 падтрымлiваў групоўку Пацаў, выступаў разам з iмi за пажыццёвае абранне караля. У 1660-я г. стаў дзяржаўцам дрыскiм, бельскiм, ковенскiм, атрымаў Гарадзенскую эканомiю. Незадаволеная iм полацкая шляхта выступiла ў падтрымку Багуслава Радзiвiла, прызначанага полацкiм ваяводам яшчэ ў 1654; спрэчка памiж iмi скончылася пераводам у 1670 Яна Караля на пасаду кашталяна троцкага.

Францiшак Аляксандр (?—пасля 1709), сын Лукаша. Кашталян берасцейскi ў 1643—1651, у 1648 удзельнiчаў у выбраннi каралём Яна II Казiмiра.

Юзаф (1762—1827), гл. Копаць Ю.

Падрабязнасці:

Копаць М. Генеалогія роду Копацяў герба «Кроі» // Браслаўскія чытанні. Матэрыялы VІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853—1926). 7—8 мая 2003 г. Браслаў, 2003.

Груша А.І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV—першай паловы XVI ст. Мінск: Беларуская навука, 2006. 214 с., іл.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.