Артыкулы: Андрушэвіч Ян
Андрушэвіч Ян (псеўд. Anchuscius, Anchusius; ?—1567?), дзеяч каталіцкай царквы, паэт-лацiнiст. Быў канонiкам ў Вiльнi, бiскуп кіеўскі ў 1546—56 і луцкі ў 1556—66). У 1548 быў адным з паслоў ад ВКЛ на пахаванні Жыгімонта І Старога. Каля 1543 напiсаў элегiчным двухвершам дыдактычна-рэлiгійную паэму («Lens Lituana olim...», 52 радкi) пра легендарнае забойства ў Вiльнi 14 францысканскiх манахаў у перыяд княжання Альгерда [1345—77]. Гэты выпадак апiсаны ў бел.-лiт. летапiсах (напр., у Хронiцы Быхаўца) i ў iнш. творах тагачаснай л-ры. Гал. змест i пафас яе ў апалагетычна-хрысціянскай тэндэнцыйнасцi, дыдактызме, што раскрываюцца толькi праз эмацыянальнае (а таму i непаслядоўнае) апiсанне драматычных эпiзодаў замучання язычнiкамi францысканцаў, якiя спрабавалi пашырыць хрысцiянства ў Лiтве. Паэма цiкавая ўвагай аўтара да мясцовай легенды, спробай выкарыстання каталiцкай царквой фактаў айчыннай гiсторыi (узвышаецца роля гiст. асобы ваяводы вiленскага П.Гаштольда), асуджэннем братазабойстваў. Мастацкі ўзровень твора невысокi, аднак у iм адчуваецца добрае валоданне класiчнай латынню, лiтаратурнай тэхнiкай (метрычнае вершаскладанне, спалучэнне вобразаў антычнай мiфалогii i хрысціянска-бiблейскiх i сведчыць аб нарастаннi рэнесансавых элементаў у культуры ВКЛ. Паэма была выбiта на адным з помнiкаў у гонар францысканскiх мiсiянераў, упершыню апублікавана Л.Вадзiнгам у «Annales minorum» («Малыя аналы», выходзiлi ў 1588—1657). Перакладзена на польскую i лiтоўскую мовы.
Літаратура:
Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Первая половина XVI в. Мн., 1979.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


