Артыкулы: «Корчак»
«Корчак», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталася каля 270 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Баратынскiя, Бранiцкiя, Есьманты, Заранкi, Iллiнiчы, Катовiчы, Мялешкi, Млечкi. У чырвоным полi 3 папярочныя сярэбраныя бэлькi, якiя звужаюцца да нiзу; клейнод — над прылбiцай з каронай у залатой чары палова сярэбранага сабакi. Iснуюць варыянты герба з 2 перакрыжаванымi гардамi над бэлькамi i 3 страусавымi пёрамi ў клейнодзе (герб «Лопат»), з сярэбраным месяцам пад бэлькамi рагамi ўгору, i iнш. У Польшчы вядомы з канца 14 ст. Паводле Я.Длугаша, герб утвораны каралём Людвiкам I; ён дадаў 3 бэлькi, якiя выцеснiлi сабаку з тарчы ў клейнод. У ВКЛ пашырыўся пасля Гарадзельскай уніі 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


