Артыкулы: Кот (Kot) Станiслаў
Кот (Kot) Станiслаў (22.10.1885, Руда Жэшаўскага ваяв., Польшча—26.12.1975), польскi гiсторык культуры, палiтычны дзеяч. Правадзейны чл. Польскай АН (1928). Вучыўся ў Львоўскiм ун-це. У 1912—14 даследаваў архiвы i б-кi ў Зах. Еўропе. У 1920—23 праф. Кракаўскага ун-та, пазбаўлены кафедры з-за пратэсту супраць арышту кiраўнiкоў «Цэнтралева». Чл. партыi «Строннiцтво людовэ», з 1933 уваходзіў у склад яе кіраўніцтва. У 1939 выехаў у Францыю, адзiн з блiзкiх супрацоўнiкаў ген. У.Сiкорскага. У вер. 1941—лiп. 1942 пасол Польшчы ў СССР (удзельнiчаў у перагаворах Сiкорскага са Сталiным), у 1942—43 дзярж. мiнiстр урада Польшчы на Блiзкiм Усходзе, у 1943 мiнiстр iнфармацыi, у 1945—49 пасол у Iталii. Застаўся ў эмiграцыi, жыў пераважна ў Парыжы. З 1955 старшыня партыi «Польске стронніцтво людовэ» (Польская народная партыя) у замежжы. Працы па гiсторыі палiтычнай i грамадскай думкi Рэчы Паспалiтай, яе культ. сувязяў з краiнамi Еўропы. Заснавальнiк выдання «Рэфармацыя ў Польшчы» (т. 1—8, 1921—39). Аўтар мемуараў.
Творы:
Andrzej Frycz Modrzewski: Studjum z dziejów kultury polskiej wieku XVI. Kraków, 1919 (2 wyd. 1923);
Historja wychowania. Warszawa etc., 1924 (2 wyd. T. 1—2. Lwów, 1934);
Ideologia polityczna i społeczna Braci Polskich zwanych arianami. Warszawa, 1932;
La réforme dans
Geneza i tło historyczne Biblii Litewskiej Chylińskiego. Poznań, 1958;
Jerzy Niemirycz: W 30-lecie Ugody Hadziackiej. Paryż, 1960;
Polska Złotego Wieku a Europa: Studia i szkice. Warszawa, 1987.
Літаратура:
Barycz H. Stanisław Kot: historyk polskiego odrodzenia i reformacji. Warszawa; Kraków, 1978;
Rutkowski T.P. Stanisław Kot, 1885—1975: biografia polityczna. Warszawa, 2000;
Stanisław Kot — uczony i polityk: Pokłosie sesji naukowej. Kraków, 2001 (змешчана бібліяграфія прац К.).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


