Артыкулы: Красінскі (Скарабагаты-Красінскі) Валяр’ян
Красінскі (Скарабагаты-Красінскі) Валяр’ян (1795, Беларусь—22.12.1855), гiсторык, публiцыст, палiтычны дзеяч. З шляхецкай кальвінісцкай сям’і. У 1818—22 вучыўся ў Вiленскiм ун-це. З 1822 у Варшаве, ва Урадавай камiсii рэлiгійных вызнанняў i грамадскай асветы. З 1824 камер-юнкер iмператарскага двара. Прыняў актыўны ўдзел у паўстаннi 1830—31, выступаў за пашырэнне яго на ўсю тэр. ВКЛ i Рас. iмперыю, устанаўленне агульнаслав. манархii. У 1831 выехаў у Англiю. У эмiграцыi займаўся палiтычнай дзейнасцю, лiт. справай i гiст. даследаваннямi. Гал. праца — «Гiстарычны нарыс узнiкнення, развiцця i заняпаду рэфармацыi ў Польшчы i ўплыву, якi зрабілі iдэйныя дактрыны на лiтаратуру, мараль i палiтычныя адносiны гэтай краiны» («Historical sketch of the rise, progress and decline of the Reformation in Poland and of the influence wich the spiritual doctrines have exercised on that country in literature, moral and political respects», т. 1—2, Лондан, 1838—40; перакладзены на франц. i ням. мовы). З 1845 выкладаў у Кембрыджскiм ун-це. Пад уплывам славяназнаўчых прац П.I.Шафарыка i Ф.Палацкага выдаў «Лекцыi па рэлiгiйнай гiсторыi славянскiх народаў» («Lectures on religious historz of the slavonic nations», Эдынбург, 1845, перакладзены на франц. мову). Перапісваўся з Ю.Завадскім, Я.Чачотам, І.Лялевелем, А.Э.Адынцом.
Творы:
Panslavism and Germanism. London, 1848;
Zarys dziejów powstania i upadku reformacji w Polsce. T. 1—2. Warszawa, 1903—05 (2 wyd. 1986).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


