Артыкулы: Красінскі (Krasiński) Ян Анджэй
Красінскі (Krasiński) Ян Анджэй (14.8.1550, в. Шчукi, Мазовiя—13.4.1612), польскi гiсторык. Паходзiў са шляхты. Вучыўся ў Венскiм i Рымскiм езуiцкiх калегiумах, ун-це ў Балоннi (1570—72). З сярэдзiны 1570-х г. у Рэчы Паспалiтай, займаў розныя царк. пасады, прыдворны караля Стафана Баторыя. Суправаджаў яго ў час Інфлянцкай вайны 1558—82, выконваў дыпламатычныя даручэннi. У 1573 апублiкаваў прамову аб выбраннi на трон Генрыка Валезы (панегiрык каралю i Францыi). Для яго напiсаў гал. сваю працу «Палонiя» — першае друкаванае палiтыка-геаграфічнае апiсанне Рэчы Паспалiтай. Кнiга вызначалася змястоўнасцю i багаццем матэрыялу, у ёй К. ўхваляў дзярж. лад Рэчы Паспалiтай як шляхецкай рэспублiкi. Твор адыграў значную ролю ў фармiраваннi на Захадзе ўяўленняў пра Рэч Паспалiтую. Нарыс К. пра Інфлянцкую вайну не захаваўся.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


