Артыкулы: Красневіч Бальтазар
Красневіч Бальтазар (?, Вільня—1624), дзеяч кальвінісцкай царквы, педагог. Вучыўся ў Віленскай кальвінісцкай гімназіі, пасля за мяжой як апякун М.Чапліца ў Гайдэльбергу (1596, 1599—1600) і Альтдорфе (1596—97). У Гайдэльбергу атрымаў ступень магістра вольных навук (1600). У 1598 ездзіў у Жэневу, дзе сустракаўся з мясц. кальвіністамі. Пасля як апякун Ліпскіх вучыўся ў Базелі (1600—02), дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі (1601). Пасля вяртання рэктар гімназіі ў Крылаве (1603—09). У 1611—24 актыўна ўдзельнічаў у жыцці кальвінісцкіх абшчын у ВКЛ: міністр Віленскага (1611), Біржанскага (1612), Віжунскага (1623) кальвінскіх збораў, з 1619 завілейскі суперінтэндант, духоўны дырэктар віленскіх правінцыяльных сінодаў (1614—17). У Базелі ў 1602 выдаў «Тэзісы па логіцы» («Theses logicae»), у 1603 — каментарыі да «Палітыкі» Арыстоцеля («In octo libros Politicos Aristoteles introductio»).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


