Артыкулы: Краўшар (Kraushar) Аляксандр
Краўшар (Kraushar) Аляксандр (псеўд. Алькар; 17.1.1843, Варшава—11.12.1931), польскi гiсторык, публiцыст, юрыст. У 1862—67 вучыўся ў Варшаўскай гал. школе. У час паўстання 1863—64 арганiзаваў друкаванне ў Лейпцыгу брашур для паўстанцаў. З 1871 адвакат. Прытрымлiваўся лiберальных поглядаў. Вывучаў гiсторыю Рэчы Паспалiтай і Польшчы 16—19 ст. Спец. даследаваннi прысвяцiў палiтычным адносiнам Рэчы Паспалiтай з Расiяй у 18 ст., гiсторыi яўрэяў Польшчы i ВКЛ, паўстанню 1830—31. Яго працы вызначаюцца багаццем выкарыстанага архiўнага матэрыялу (часам другаснага i некрытычна апрацаванага), якi ў значнай ступенi не захаваўся. Выдаваў гiст. крынiцы, у т.л. мемуары Ю.У.Нямцэвiча. Пакiнуў успамiны.
Творы:
Historia Żydów w Polsce. T. 1—2. Warszawa, 1865—66;
Dzieje Krzysztofa z Arciszewa Arciszewskiego, admirała i wodza Holendrów w Brazylii, starszego nad armatą koronną za Władysława IV i Jana Kazimierza, 1592—1656. T. 1—2. 1892—93;
Książę Repnin i Polska w pierwszym czteroleciu panowania Stanisława Augusta. T. 1—2. Warszawa, 1897 (3 wyd. 1900);
Rozwój dziejopisarstwa polskiego. Warszawa, 1928.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


