Артыкулы: Крачатоўскі Дамінік
Крачатоўскі Дамінік (4.8.1669, Беларусь—27.9.1715), дзеяч каталіцкай царквы, драматург. У 1684 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1696 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Вільні (1698—99), рыторыкі (1699—1700), філасофіі (1700—02), кананічнага права (1702—03), прэфект школы (1702—03) у Варшаве, рэгент дыяцэзіяльнай семінарыі ў Пултуску (1703—04), прафесар філасофіі ў Вільні (1705—08), тэалогіі ў Пінску (1708—15). Аўтар школьных драм.
Літаратура:
Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


