Артыкулы: Крачкоўскі Юльян Фамiч

Крачкоўскі Юльян Фамiч [25.7(6.8).1840, в. Азяты Кобрынскага пав.—25.7(6.8).1903], беларускі гісторык, археограф, этнолаг. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмiю (1861). Выкладаў у Маладзечанскай настаўнiцкай семiнарыi, у Тульскай губ., працаваў iнспектарам нар. вучылiшчаў Вiленскай навучальнай акругi, дырэктарам Полацкай настаўнiцкай семiнарыi i Вiленскага хрысціянскага настаўнiцкага iн-та, Туркестанскай настаўнiцкай семiнарыi. У 1888—1902 старшыня Вiленскай археагр. камiсii. Складальнiк 16-га i 20-га тамоў, аўтар прадмовы да iх i да 25-га тома «Актаў Вiленскай камiсii», рэдактар i аўтар прадмоў да 12-га i 13-га тамоў «Археаграфiчнага зборнiка дакументаў». Удзельнічаў у падрыхтоўцы 9-га археалагічнага з’езда (Вільня, 1893). Збіраў бел. фальклор. Даследаваў тапаграфію старой Вільні, гісторыю яе правасл. храмаў. Аўтар першага ў рас. гістарыяграфіі нарыса уніяцкай царквы (напісаны з правасл. пазіцый).

Творы:

Быт западнорусского селянина. М., 1874;

Очерки униятской церкви // Чтения в Обществе истории и древностей Российских. 1871. Кн. 1—2; 1876. Кн. 3—4;

Пятидесятилетие воссоединения западнорусских униатов с православною церковью (1839—1889 гг.). Вильна, 1889;

Памяти Помпея Николаевича Батюшкова. Вильна, 1892;

Старая Вильна до конца XVII столетия. Вильна, 1893;

Православные святыни города Вильны в XIV—XVIII вв. // Тр. IX археологического съезда 1893 года. М., 1897. Т. 2;

Исторический обзор деятельности Виленского учебного округа, 1803 г.—1903 г. Ч. 1, отд. 1. 1803 г.—1812 г. Вильна, 1905.

Літаратура:

Голуб В. Юлиан Фомич Крачковский: Биографический очерк // Отчет Виленской Публичной Библиотеки за 1903 г. Вильна, 1904;

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 111—114.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.