Артыкулы: Крман (Krman) Данiэль

Крман (Krman) Данiэль (28.8.1663, в. Амшэні, Славакiя—23.9.1740), славацкi рэлiгійны i грамадскi дзеяч, падарожнiк. Вучыўся ў Брацiславе, Лейпцыгу, Вiтэнбергу. Выкладаў у славацкiх навучальных установах. Уваходзiў у склад пратэстанцкага пасольства да шведскага караля Карла ХII, якога суправаджаў у паходах 1708—09. Аўтар дзённiка на лацінскай мове, у якiм апiсаў гаспадарку, культуру, прыродныя i нац. асаблiвасцi Польшчы, Лiтвы, Беларусi, Украiны, Малдовы, даў звесткi пра Палтаўскую бiтву 1709 i iнш. З 1729 адбываў пажыццёвае зняволенне ў Брацiславе. Пакiнуў вял. лiт. спадчыну.

Творы:

Itinerarium. Cestornej dennik. Bratislawa, 1969;

Укр. пер. — Подорожній щоденник (Itinerarium 1708—1709). Київ, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.