Артыкулы: Крожскі кляштар бенедыкцінак

Крожскі кляштар бенедыкцінак. Заснаваны ў г. Крожы ў 1639 Хрызастомам Валадкевічам, падсудкам земскім жамойцкім. У 1757—63 пабудаваны мураваны касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі па праекту Тамаша Жаброўскага, які кіраваў будаўніцтва да сваёй смерці (1760), пасля чаго будаўнічыя работы ўзначаліў Ян Вільгелм Фрэзер. Касцёл — вял. аднанефавая базіліка. Гал. алтар упрыгожаны скульптурай і лепкай. На гал. фасадзе зроблены 2 вежы, ніжэйшыя за фігурны франтон (яны павінны былі быць высокімі, але іх будаўніцтва не было скончана).

Літаратура:

Zubovas V. Uzupełnienia do biografii Tomasza Żebrowskiego // Biuletyn Historii Sztuki. 1978. № 3;

Boberski W. Jan Wilhelm Frezer: Architekt wileński trzeciej ćwierci XVIII wieku // Przegląd Wschodni. 2001. T. 7. Z. 4 (28).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.