Артыкулы: Кругер (Krüger) Андрэй

Кругер (Krüger) Андрэй (19.11.1646, Вартэмборк у Варміі—4.2.1712), дзеяч каталіцкай царквы. Д-р філасофіі, тэалогіі і кананічнага права (1687). У 1666 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1678 ксёндз. Вывучаў філасофію ў Вільні (1671—74), тэалогію ў Браневе (1675—76) і Вільні (1676—79). Прафесар рыторыкі ў Браневе (1679—80) i Рэшалі (1680—81), філасофіі ў Нясвіжы (1682—85), правесар Святога Пісання і прэфект школы ў Браневе (1685—86), Крожах (1686—87), прафесар схаластычнай тэалогіі і Святога Пісання ў Вільні (1687—92), схаластычнай тэалогіі і кананічнага права (1692—96), прыдворны місіянер біскупа Яна Станіслава Збомскага (1696—97), прафесар кананічнага права ў Вільні (1697—1703), віцэ-канцлер Віленскай акадэміі (1703—12). Падтрымліваў кантакты з навукоўцамі Захаду. Выдаў працу па кананічнаму праву. «Resolutio canonico-theologica dubiorun quorundam, quae circa suspensionem indulgentiarum» (Вільня, 1700). Захаваліся яго рукапісныя лекцыі па філасофіі і тэалогіі.

Літаратура:

Piechnik L. Dzieje Akademii Wileńskiej. T. 3. Próby odnowy Akademii Wileńskiej po klęskach Potopu i okres kryzysu 1655—1730. Rzym, 1987.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.