Артыкулы: Андрэй (?—14.11.1398), біскуп віленскі

Андрэй(?—14.11.1398), каталіцкі рэлігійны дзеяч ВКЛ, першы біскуп віленскі. З малапольскага шляхецкага роду герба «Ястрабец». Гісторык Я.Длугаш памылкова называў яго мянушкай Васіла, бо А. даў прывілей падляшскаму г. Васілеў. А. уступіў у ордэн францысканцаў і набыў вядомасць як прапаведнік у Мазовіі (каля 1354), магчыма, прапаведаваў і ў язычніцкай Літве. З 1370 спавядальнік венгерскай каралевы Эльжбеты, якая далучыла А. да вял. палітыкі. У 1370 прызначаны першым біскупам сірэцкім для пашырэння каталіцтва і венгерскага ўплыву ў Малдове. У 1372 яму даручана апека над Галіцкай каталіцкай епархіяй. У 1377—82, відаць, быў суфраганам (дапаможным біскупам) гнезненскім, праводзіў актыўную дыпламатычную дзейнасць. Набліжаны да каралевы Ядвігі, паўплываў на заключэнне яе шлюбу з вял. князем ВКЛ Ягайлам, за што ў 1388 пераведзены з Сірэцкага на Віленскае біскупства. Праводзіў хрысціянізацыю Літвы, будаваў касцёлы (кафедральны ў Вільні, парафіяльныя ў Вількаміры, Мейшаголе, Немянчыне, Крэве, Абольцах, Гайне). Заснаваў францысканскія кляштары ў Лідзе (1397) і Ашмянах, кафедральную школу ў Вільні. Стаў адным з давераных асоб Ягайлы, а пасля і вял. кн. Вітаўта, удзельнічаў у заключэнні ім Салінскага дагавора 1398.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.