Артыкулы: Крупскі Адам

Крупскі Адам (7.7.1706, ВКЛ—8.3.1748), дзеяч каталіцкай царквы. У 1723 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Полацку (1736—37), прэфект школы ў Ілукшце (1737—38), прафесар філасофіі ў Менску (1739—40) i Крожах (1740—42), пракуратар правінці ордэна езуітаў (1742—46), прафесар філасофіі ў Новагродку (1746—48). Быў знаўцам права ВКЛ. Аўтар школьнай драмы. Захаваліся яго рукапісныя лекцыі па філасофіі.

Літаратура:

Plečkaitis R. Lietuvos filosofijos istorija. T. 1. Vilnius, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.