Артыкулы: крывічы

крывічы, аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён, што жылі ў басейне верхняга Дняпра, Дзвіны, Волгі, на Пд ад Чудскога воз. Упершыню ўпамінаюцца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 859, апошні раз у рус. летапісах названы пад 1162 як насельніцтва Полацкага княства. Назва «К.» выкарыстоўвалася і пазней. Пётр з Дусбурга ў «Хроніцы зямлі Прускай» паведамляе, што ў 1314 маршал Тэўтонскага ордэна Генрых узначаліў напад на крывіцкую зямлю (terra Criwicze), у час якога разбурыў Новагародак. Відаць, да крыжакоў назва «К.» трапіла праз балтамоўнае насельніцтва, якое здаўна межавала з К. У латышскай мове ад назвы «К.» ўтвораны этнонім для абазначэння рускіх.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.