Артыкулы: крыжакі
крыжакі, удзельнікі крыжовых паходаў і члены рыцарска-манаскіх ордэнаў. У бел. пісьмовых крыніцах тэрмін вядомы з 16 ст., упершыню — у перакладзе «Хронікі» М.Бельскага, дзе так названы ўдзельнікі крыжовага паходу на Іерусалім. У бел. перакладзе «Хронікі» М.Стрыйкоўскага К. названы рыцары Інфлянцкага ордэна і Нямецкага ордэна.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


