Артыкулы: Крысціна Эбергардзіна Гогенцолерн-Байройт
Крысціна Эбергардзіна Гогенцолерн-Байройт (ChristianeEberhardinevonBrandenburg-Bayreuth; 29.12.1671, г. Байройт—5.9.1727), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Аўгуста ІІ. Старэйшая дачка байройцкага маркграфа Хрысціяна Эрнста. У 1693 выдадзена замуж за Фрыдрыха Аўгуста І (з 1694 курфюрст саксонскі, з 1697 кароль польскі і вял. князь літоўскі пад імем Аўгуст ІІ). У 1696 у пары нарадзілася адзінае агульнае дзіця — будучы кароль польскі і вял. князь літоўскі Аўгуст ІІІ. Перад абраннем Аўгуста ІІ на трон Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ перайшоў з лютэранства ў каталіцтва, чаго К.Э. не пажадала зрабіць, у выніку пара фактычна разлучылася. К.Э. не была каранавана як польская каралева і ніколі ў Рэч Паспалітую не прыязджала, аднак карысталася каралеўскім тытулам.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


