Артыкулы: «Крыўда»

«Крыўда», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся больш за 50 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Жавускiя, Лапы, Манюшкi, Сеннiцкiя, Сухадольскiя, Хмары, Чарноцкiя. У блакiтным полi выява сярэбранай падковы, унутры якой залаты крыж, на падкове — другi крыж без аднаго канца; клейнод — над прылбiцай з шляхецкай каронай 3 страусавыя пёры. Iснуюць варыянты герба з сярэбранымi крыжамi, з 5 страусавымi пёрамi ў клейнодзе i iнш. З’явiўся, верагодна, у 16 ст. як варыянт герба «Любiч».

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.