Артыкулы: Крыўлянскi замак
Крыўлянскi замак. Iснаваў у 17—пач. 18 ст. каля в. Крыўляны Берасцейскага ваяв. (цяпер у Жабiнкаўскiм р-не). На правым беразе безымяннай балоцістай ракі захаваліся рэшткі замчышча і земляныя ўмацаванні знешняй лініі абароны — валы, бастыёны, равы. Квадратнае ў плане замчышча займае плошчу 10 га. З ПнУ і Пд замак надзейна прыкрывала бастыённая сістэма. Перад магутнымі валамі шырынёй 7—8 м і вышынёй 4 м над пляцоўкай дзядзінца праходзіць абарончы роў. Захаваліся сляды былога ўезду. З З замак прыкрывалі балоцісты поплаў і рака, пагэтаму штучныя ўмацаванні тут значна слабее. У зах. куце дзядзінца знаходзіцца невялікі вадаём, абнесены высокім земляным валам і злучаны спец. равом з ракой. У 1980-я г. замчышча зруйнавана пясчаным кар’ерам. Тут сустракаюцца абломкі цэглы, паліванай кафлі і глінянага посуду.
Літаратура:
Покровский Ф.В. Археологическая карта Гродненской губернии. Вильна, 1895;
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаваннi заходнiх зямель Беларусi XIII—XVIII стст. Мн., 1978. С. 92;
Несцярчук Л.М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х—ХХ стагоддзяў: (гісторыя, стан, перспектывы). 2 выд. Мн., 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


