Артыкулы: крэдэнс
крэдэнс (ад лац. credo давяраю), вярыцельны ліст, дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы пэўнай службовай асобы. Выдаваўся ў 16—18 ст., у прыватнасці, соймавым паслам і трыбунальскім дэпутатам, абраным на павятовым сойміку, служыў ім дакументам для легітымізацыі на сойме ці трыбунале. Павятовы харужыпрызначаў К. павятовых ротмістраў.
Літаратура:
Рахуба А. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569—1763 гг. Мн., 2008. С. 142.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


