Артыкулы: Крэўскае княства
Крэўскае княства, удзельнае княства ў бас. Бярэзiны (нёманскай). Iснавала ў 14 ст. Цэнтр — Крэва. Каля 1338 вял. князь Гедзiмiн аддаў К.к. свайму сыну Альгерду. Пазней належала сыну Альгерда Ягайлу. Відаць, ужо ў 14 ст. страцiла значэнне ўдзела, пазней пераўтворана ў стараства ў Вiленскiм ваяводстве. У навук. л-ры часам сцвярджаецца, што ў 1387—91 К.к. належала брату Ягайлы князю Вiгунту (Аляксандру), на самай справе той валодаў Кернавам у Лiтве.
Літаратура:
Леонтович Ф.И. Очерки истории литовско-русского права. СПб., 1894. С. 39.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


