Артыкулы: Крэцінга
Крэцінга (літ. Kretinga, цяпер горад, цэнтр Крэцінгскага р-на, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Жамойці, на р. Акмяна. Вядома з 1253. У 1361 жамойты разбілі тут крыжацкае войска. З 1598 упамінаецца як мястэчка. З 1572 уласнасць Хадкевічаў. У 1602 вял. гетман ВКЛ Я.К.Хадкевіч запрасіў у К. бернардзінцаў, збудаваў для іх драўляны касцёл, пасля заснаваў мураваны Крэцінгскі кляштар бернардзінцаў. 23.1.1609 ён даў К. магдэбургскае права і пераназваў у свой гонар Каральштатам (да 18 ст. выкарыстоўваліся абедзве назвы). Бернардзінцы з 1602 трымалі школу. Мястэчка мела герб з выявай Маці Божай з дзіцяткам Ісусам на руцэ, пазней — з выявай св. Казіміра. Пасля смерці Хадкевіча (1621) К. праз шлюбныя сувязі перайшла да Сапегаў, у 1745 — да Масальскіх. У 1776 Адукацыйная камісія адкрыла ў К. 6-класную школу. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.
Літаратура:
Kryževičius V. Kretingai 750 metų // Mokslas ir givenimas. 1990. № 11;
Lietuvos magdeburginių miestų privilegijos ir aktai. T. 2. Kretinga, Skuodas, Šiauliai, Šventoji, Varniai, Veliuona, Viekšniai, Virbalis, Vladislavovas / Sudarė A.Tyla ir D.Žygelis. Vilnius, 1997.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


