Артыкулы: Кудаба (Kudaba) Чэслаў Францавіч
Кудаба (Kudaba) Чэслаў Францавіч (24.7.1934, мяст. Кабыльнік Віленскага ваяв., цяпер в. Нарач Вілейскага р-на—19.2.1993), географ, гісторык. Д-р геаграфічных навук (1972), праф. (1974). Скончыў Вільнюскі ун-т (1959), дзе пасля выкладаў, у 1964—68 дэкан факультэта прыродазнаўчых навук, 1978-1986 заг. кафедры гідралогіі і кліматалогіі, у 1986—90 — кафедры агульнай геаграфіі і картаграфіі, InžinerinėsfotogrametrijosirKartografijoslaboratorijų mokslinisvadovas. у 1978—93 заг. кафедры геаграфіі і картаграфіі. Даследаваў гляцыямарфалогію ледавіковых узвышанасцяў Літвы і сумежных краін. Займаўся праблемамі аховы навакольнага асяроддзя, прыродазнаўчым і гіст. краязнаўствам. Адзін з заснавальнікаў і 1-ы старшыня праўлення Літоўскага фонду культуры (1987—90), старшыня праўлення Адкрытага літоўскага фонду (1990—93). Дэпутат Літоўскай найвышэйшай тарыбы (1990—92).
Тв..: Па Віліі: Падарожныя запісы. Мн., 1992.
Літаратура:
Brodowski L. Česlovas Kudaba (24 VII 1934—19 II 1993) // Przegląd Wschodni. 1992/93. T. 2, z. 3(7);
Аношка Я.I., Карабанаў А.К., Мацвееў А.В. Праблемы гляцыямарфалогii Беларуска-Лiтоўскага памежжа ў навуковых працах Чэслава Кудабы // Літасфера. 2004. № 2.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


