Артыкулы: Кужанецкі Марцін

Кужанецкі Марцін (11.11.1705, Мазовія—23.5.1769), дзеяч рымска-каталіцкай царквы, педагог. З 1722 езуіт, з 1734 святар. Выкладаў рыторыку ў езуіцкіх навучальных установах у Варшаве (1736—37) і Слуцку (1737—39), місіянер у Гарадзішчы Новагародскага ваяв. (1740—53) і Кабылцы пад Варшавай (1753—60), рэктар Нясвіжскага калегіума (1760—63, 1766—68), узначальваў Мазавецкую правінцыю езуітаў (1763—66). Аўтар гамілетыка-катэхізісных прац «Навукі з Евангелля на нядзелі і святы грэчаскай царквы, што знаходзіцца ў уніі з рымскім касцёлам» («Nauki z Ewangelii na niedziele i święta Kościoła Greckiego w Unii z Kościołem Rzymskim zostającego», Вільня, 1752), «Размовы капелана альбо тэолага» («Rozmowy kapelana albo teologa», Вільня, 1752), экзагетычнай працы «Выклад Пісання св. Старога і Новага Запавету» («Wykład Pisma św. Starego i Nowego Testamentu», Нясвіж, 1769).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.