Артыкулы: Кулакоўскі (Калакоўскі) Станіслаў

Кулакоўскі (Калакоўскі) Станіслаў (?—пасля 1612), паэт. Відаць, быў кальвіністам. Першы вядомы твор — паэма «Людскі век, альбо Кароткае апісанне чалавечага веку» («Wiek ludzki, albo Krótkie opisanie wieku człowieczego», Вільня?, 1584; філасофскія разважанні пра поры чалавечага жыцця). Кніга «Нябесны воз, альбо Элегія пра тры тэалагічныя і чатыры кардынальныя дабрадзейнасці» («Wóz niebieski, albo Elegie o trzech cnotach teologicznych i czterech kardynalnych», Вільня, 1586) не захавалася. Тэалагічным праблемам прысвечаны творы «Пра сапраўднае шчасце і блаславенства» («О prawdziwey szczęśliwości y błagosławieństwie», Вільня, 1593), «Пастанаўленне і ўнутранае жыццё» («Postanowienie y życie domowe», Кракаў, 1595), «Гадзіннік Ахасаў» («Zegar Achasów», Кракаў, 1612). Паэма «Катэмерынон Слуцкага княства з жаласлівым лямантам на дачасную смерць слаўнай памяці слуцкіх князёў Юрыя, Яна Сямёна і Аляксандра, апошніх дзедзічаў» («Cathemerinon Księstwa Słuckiego z żałobliwym lamentem na pośpieszną smierć sławnej pamięci książąt słuckich Jerzego, Jana Siemiona y Aleksandra, ostatnich dziedzicow», Вільня, 1593) — самы грандыёзны фунеральны твор у л-ры ВКЛ 16 ст. Натхненню для барацьбы з туркамі, адносіны з якімі абвастрыліся ў пач. 17 ст., прысвечана паэма «Вежа Давідава з усялякай арматурай для ўзбраення хрысціянскага ваяра» («Wieża Dawidowa ze wszelaka Armatura, ku przyzbroieniu boiownikowi Chrzesciańskiemu», не пазначаны месца і год выдання). Пераклаў са стараж.-грэчаскай мовы «Кнігу выбраных думак» Феагніда з Мегары («Wybranych zdań księga», Вільня, 1592).

Літаратура:

Кавлёў С. Станіслаў Кулакоўскі: паміж тэалогіяй і паэзіяй // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Мн., 2001. Вып. 1.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.