Артыкулы: Кулеша Ян Алаізiй

Кулеша Ян Алаізiй (18.6.1660, Падляшша—13.1.1706), дзеяч каталіцкай царквы, пiсьменнiк-палемiст. Са шляхецкага роду герба «Слепаўрон». Скончыў Вiленскую акадэмiю (1690). З 1677 езуiт, з 1689 ксёндз. У 1681—84 вучыўся ў Полацку, у 1686—90 — у Вільні. У 1690—91 выкладаў красамоўства i грэчаскую мову ў Пiнску, у 1691—92 — у Дарагiчыне, у 1692—93 — у Пултуску, у 1694—95 у Полацку. У 1695—1703 місіянер у Бабруйску, Оршы і Мсціславе, праводзiў мiсiянерскую дзейнасць сярод праваслаўных, падарожнiчаў па чарнiгаўскай i северскай землях для прапаганды унiяцтва сярод рас. бежанцаў-старавераў, але беспаспяхова. Наведаў Расiю, дзе вёў рэлiгійныя дыспуты з правасл. духавенствам. Быў прыхiльнiкам прыняцця езуiтамi ўсх. (правасл.) абраду для больш эфектыўнай прапаганды каталiцтва ў Рэчы Паспалiтай i асаблiва ў Расii, аднак гэта не было дазволена рымскай курыяй. З 1704 выкладаў маральную тэалогію ў Віленскай акадэміі. Аўтар палемiчнага твора «Вера праваслаўная» («Wiara prawosławna», Вiльня, 1704; поўнае выданне — каля 1715), дзе імкнуўся зрабіць сінтэз веравучэнняў каталiцкай і правасл. цэркваў.

Літаратура:

Чернякевич А.Н. Православная церковь Беларуси в эпоху Речи Посполитой (по материалам польских источников и литературы второй половины XVI—конца ХХ веков) // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 1. 2008. № 3.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.