Артыкулы: Кулігоўскі Мацвей Ігнацій
Кулігоўскі Мацвей Ігнацій (?—пасля 1699), дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. Плябан бярозаўскі з 1675 і воўпенскі ў 1688—99, дэкан ваўкавыскі з 1688, архідыякан бакавенскі і протанатарыус апостальскі з 1694. Магчыма, выкладаў вызваленыя навукі і філасофію. Выдаў вершаваную кн. «Гук доблеснага Марса ў агульнай хацінскай экспедыцыі і атрыманай у 1673 годзе над туркамі перамогі» («Dźwiek Marsa walecznego w walnej ekspedycji chocimskiej i otrzymanego w roku 1673 nad Turkami zwycięstwa», Вільня, 1674), зборнік гербавых вершаў, аповесцей, анекдотаў «Смешны Дэмакрыт, альбо Смех хрысціянскага Дэмакрыта з гэтага света» («Demokryt śmieszny, albo Śmiech Demokryta chrześciańskiego z tego świata», Вільня, 1699). Пераклаў з лац. мовы і забяспечыў уласнымі дадаткамі кнігу «Індыйскі каралевіч у польскі строй прыбраны, альбо Гісторыя пра святога Іасафата, індыйскага каралевіча, і пра святога Варлаама, пустэльніка скіта Сенаар» («Królewic indyjski w polski strój przybrany, albo Historia o świętym Jozafacie królewicu indyjskim i o świętym Barlaamie pustelniku pustyniej Senaar nazwanej», Кракаў, 1688; адзін з варыянтаў «Гісторыі пра Варлаама і Іасафата»). Пераклаў кнігу П.Бесэ «Плач хрысціянскага Геракліта альбо пакутуючага грэшніка» (Варшава, 1694).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


