Артыкулы: Куля (Kula) Вітальд

Куля (Kula) Вітальд (18.4.1916, Варшава—12.2.1988), польскі гісторык-эканаміст. Чл. Польскай АН (1986), д-р габілітаваны (1947), праф. звычайны (1963). Скончыў Варшаўскі ун-т і Вольны польскі ун-т. Пасля вайны выкладаў у Лодзінскім ун-це, Гал. школе планавання і статыстыкі, Варшаўскім ун-це. Адзін з заснавальнікаў Ін-та гісторыі Польскай АН, дзе працаваў з 1953. Удзельнічаў у арганізацыі першых сусв. кангрэсаў па гаспадарчай гісторыі, у 1968—70 прэзідэнт, потым ганаровы прэзідэнт Міжнар. таварыства гаспадарчай гісторыі, у 1974—83 віцэ-прэзідэнт Міжнар. камітэта метадалогіі гісторыі. Вывучаў праблемы эканам. ладу грамадства, выбару шляхоў развіцця, грамадскага прагрэсу, метадалогіі гіст. навукі. Канкрэтна-гіст. даследаванні К. прысвечаны аналізу эканам. і грамадскага ладу Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны ў 16—19 ст., працэсу генезісу капіталізму ў гэтых краінах. Увёў у навук. ўжытак вял. архіўны матэрыял па гісторыі мануфактур Рэчы Паспалітай, у т.л. Радзівілаў у Нясвіжы, гарадзенскіх мануфактур А.Тызенгаўза, жалезаробчай вытворчасці ў Рудзе пад Берасцем і інш.

Творы:

Historia gospodarcza Polski w dobie popowstaniowej, 1864—1918. Warszawa, 1947;

Szkice o manufakturach w Polsce XVIII wieku. Cz. 1—3. Warszawa, 1956;

Rozważania o historii. Warszawa, 1958;

Формирование капитализма в Польше. М., 1959;

Teoria ekonomiczna ustroju feudalnego: Próba modelu. Warszawa, 1962 (2 wyd. 1983);

Problemy i metody historii gospodarczej. Warszawa, 1963 (2 wyd. 1983);

Miary i ludzie. Warszawa, 1970 (2 wyd. 2004);

Historia, zacofanie, rozwój. Warszawa, 1983;

Wokół historii. Warszawa, 1988;

Rozwój gospodarczy Polski XVI—XVIII w. Warszawa, 1993;

Rozdziałki. Warszawa, 1996 (змешчана бібліяграфія прац К.).

Літаратура:

Dziedzictwo Witolda Kuli. Warszawa, 1990;

Piasek W. Antropologizowanie historii: Studium metodologiczne twórczości Witolda Kuli. Poznań, 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.