Артыкулы: Кунас
Кунас (Кунос), міфічны князь. У легендзе беларуска-літоўскіх летапісаў пра першых літоўскіх князёў названы сярэднім сынам Палемона. Паведамляецца, што ён прыбыў у месца ўпадзення р. Нявяжа ў Нёман і збудаваў там горад Кунасаў. Пасля смерці старэйшага брата Борка ён атрымаў у спадчыну яго горад Юрбарк, княжыў ва ўсёй Жамойці. Меў сыноў Кернуса і Гімбута. З павелічэннем насельніцтва ў Жамойці перайшоў р. Святую і збудаваў горад, які ў гонар сына назваў Кернаў. Пасля смерці К. яго сыны падзялілі бацькавы ўладанні: Кернус панаваў у Завілейскай зямлі да латгальскай граніцы і ў Браслаўлі з ваколіцамі да р. Дзвіна, а Гімбут — у Юрбарку, Кунасаве і ва ўсёй Жамойцкай зямлі.
Літаратура:
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


