Артыкулы: куніца

куніца, 1) апрацаваная шкурка кунiцы, якая ў ВКЛ да 16 ст. выкарыстоўвалася як сродак плацяжу; агульная назва грошай. 2) Адзiн з пашыраных вiдаў аброку (чыншу) у 15—17 ст., якi плацiлi кунiчнiкi за ўзятыя ў арэнду зямлю, пчальнiкi, права карыстання вадаёмамi i iнш. Называлася таксама кунiчная плата, кунiчныя пенязi. Плата ў велiкакняжацкi скарб за карыстанне мясц. насельнiцтвам паляўнiчымi ўгоддзямi на У Беларусi называлася кунiчная данiна. К. спаганялася ў натуральным выглядзе («шэрсцю»), а з 16 ст. перакладалася на грошы, звычайна адпавядала 12 грошам. 3) Плата нявесты-сялянкi, якая выходзiла замуж у чужую воласць. Выплачвалася грашамi, збожжам, палатном i iнш. 4) Малаўжывальная назва валокi ў 16 ст.

Літаратура:

Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 246—251.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.