Артыкулы: Купішкі

Купішкі (літ. Купішкіс, Kupiškis, цяпер горад, цэнтр Купішкскага р-на, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Вількамірскім пав., на р. Левуо і Купа. Паселішча вядома з 1480, з 1529 мястэчка. Было цэнтрам воласці. У 1616 смаленскі ваявода Аляксандр Гасеўскі фундаваў драўляны касцёл св. Мікалая. У 1636 фундуш павялічыў кароль польскі і вял. князь літоўскі Уладзіслаў IV. Мястэчка было дзярж. уласнасцю, цэнтрам нягродавага стараства, якое аддавалася ў трыманне магнатам. З 1657 мястэчка трымалі Тызенгаўзы, з 1771 — Чартарыйскія. У 1781 упамінаецца парафіяльная школа. Мястэчка пацярпела ад пажару 1791. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.