Артыкулы: Кучынскас (Кучас; Kučinskas, Kučas) Антанас
Кучынскас (Кучас; Kučinskas, Kučas) Антанас (14.10.1900, в. Юшкас Шакяйскага р-на, Літва—28.4.1988), літоўскі гісторык. Д-р гісторыі. Скончыў Каўнаскі ун-т (1927), вучыўся ва ун-тах Нансі і Грэнобля. Працаваў выкладчыкам і дырэктарам гімназій у Марыямполі (1927—38), Шаўляі (1939—40), Каўнасе. У 1943 зняволены фашыстамі ў канцлагер Штутгоф. Пасля вызвалення ў 1945 жыў у Варшаве і Парыжы, з 1946 у ЗША, у 1947—69 праф. ун-та ў г. Скрантан. Аўтар грунтоўнага даследавання пра вял. князя Кейстута, прац пра барацьбу ВКЛ супраць крыжакоў, папскую палітыку ў Прыбалтыцы, па гісторыі літоўцаў у Амерыцы, дзейнасць арцыбіскупа Ю.Матулевіча, мемуараў.
Творы:
Kestučio mirtis // Athenaeum. Kaunas, 1932. T. 3;
Kestučio kovos su vokiečiu ordinu // Athenaeum. Kaunas, 1933. T. 4;
Gedimino dinastijos kilmė. Kaunas, 1934;
Kęstutis lietuvių tautos gynėjas. Kaunas, 1938 (2 leid. Vilnius, 1989).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


