Артыкулы: Анінскі (Аннинский) Сяргей Аляксандравіч
Анінскі (Аннинский) Сяргей Аляксандравіч [13(25).10.1891, г. Сызрань Сімбірскай губ., Расія—лют. 1942], расійскі гісторык. Канд. гіст. навук (1935). Скончыў 1-ю Кішынёўскую гімназію (1909), Гісторыка-фіалагічны ін-т у Санкт-Пецярбургу (1913). У 1913—20 выкладаў лац. і грэчаскую мовы ў сярэдніх навучальных установах. У 1919 скончыў Архіўныя курсы пры Петраградскім археалагічным ін-це. У 1920—30 працаваў у Петраградскім (Ленінградскім) аддзяленні Цэнтрархіва. У 1930—35 вучоны хавальнік Рукапіснага аддзялення Бібліятэкі АН СССР. З 1936 працаваў у Ін-це гісторыі АН СССР (з 1940 старшы навуковы супрацоўнік). Памёр у цягніку, які вывозіў вучоных абложанага Ленінграда ў Ташкент. Даследаваў гістарычныя помнікі эпохі сярэдневякоўя і новага часу як крыніцы па гісторыі народаў Еўропы. Выдаў твор Мацея з Мехава «Трактат пра дзве Сарматыi» («Трактат о двух Сарматиях», Масква, Ленинград, 1936 ), зборнік «Акты Крэмоны Х—ХІІІ стст.» («Акты Кремоны Х—XIII вв. в собр. АН СССР», Масква, Ленінград, 1937), «Хроніку Ливоніі» Генрыха Латвійскага («Хроника Ливонии», Масква, Ленінград, 1938), «Разважанне пра Масковію» Франчэска Цьепала («Рассуждение о Московии», у зборніку «Исторический архив», Масква, Ленінград, 1940, т. 3).
Творы:
Пребывание в Ливорно царского посольства в 1656 г.: (Впечатления иностранца) // Сб. статей, посвященных А.С.Орлову. Л., 1934;
Известия венгерских миссионеров XIII—XIV вв. о татарах и Восточной Европе // Исторический архив. М.; Л., 1940. Т. 3.
Літаратура:
Пашуто В.Т. Советский археограф С.А.Аннинский // Археографический ежегодник за 1969 год. М., 1971.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


