Артыкулы: Кшыцкі (Krzycki) Анджэй

Кшыцкі (Krzycki) Анджэй (лац. форма прозвішча Cricius; 7.7.1482, г. Кшыцк, Вял. Польшча—10.5.1537), дзеяч каталіцкай царквы, паэт. Вучыўся ў Кракаве, Балонскім ун-це, дзе атрымаў выдатную гуманістычную адукацыю і ступень д-ра абодвух правоў (1500), пасля ў Падуі. З 1512 сакратар каралевы Барбары Запайя, пасля яе смерці ў 1516 стаў сакратаром караля Жыгімонта І Старога, аказваў важныя паслугі каралеве Боне. Выконваў дыпламатычныя даручэнні. Біскуп перамышльскі ў 1523—27, плоцкі ў 1527—35, архіепіскап гнезненскі з 1535. Пісаў на лац. мове сатырычныя вершы, рэлігійныя гімны, элегіі, эпіграмы. Падтрымліваў сувязі з Эразмам Ратэрдамскім, інш. гуманістамі. Вёў барацьбу супраць Рэфармацыі. У 1514 суправаджаў Жыгімонта І у ваенным паходзе на тэр. Беларусі ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22. Ход ваенных дзеянняў апісаў у вершах. Па просьбе каралевы Барбары склаў верш у гонар каралевіча Казіміра, якога ў Вільні лічылі святым і спадзяваліся на яго заступніцтва ў вайне. Аўтар паэмы ў гонар перамогі ў Вішнявецкай бітве 1512 з крымскімі татарамі («De victoriae a Tartaris circaCastellumVisnioviec»). Некаторыя з вершаў К. пераклаў на польскую мову У.Сыракомля.

Творы:

Poezje. Warszawa, 1962.

Літаратура:

Andrzej Krzycki (1482—1537): bibliografia. Leszno, 1982;

Wojtowicz W. Szkice o poezji obscenicznej i satyrycznej Andrzeja Krzyckiego. Szczecin: 2002;

Barszcz L. Andrzej Krzycki: poeta, dyplomata, prymas. Gniezno; Włoszakowice, 2005.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.